L'Internationale
Eugène PottierBIELORUSSO / BELARUSIAN or BYELORUSSIAN [1] | |
ইন্টারন্যাশনাল জাগো, জাগো, জাগো সর্বহারা, অনশনবন্দী ক্রীতদাস, শ্রমিক দিয়াছে আজ সাড়া, উঠিয়াছে মুক্তির আশ্বাস, সনাতন জীর্ণ কু--আচার, চূর্ণ করি জাগো জনগণ, ঘুচাও এ দৈন্য হাহাকার, জীবন--মরণ করি পণ৷৷ শেষ যুদ্ধ শুরু আজ কমরেড, এসো মোরা মিলি একসাথ, ইন্টারন্যাশনাল, মিলাবে মানবজাত৷ শেষ যুদ্ধ শুরু আজ কমরেড, এসো মোরা মিলি একসাথ, ইন্টারন্যাশনাল, মিলাবে মানবজাত৷ Inṭāran'yāśanāla Jāgō, jāgō, jāgō sarbahārā, Anaśanabandī krītadāsa, Śramika diẏāchē āja sāṛā, Uṭhiẏāchē muktira āśbāsa, Sanātana jīrṇa ku-ācāra, Cūrṇa kari jāgō janagaṇa, Ghucā'ō ē dain'ya hāhākāra, Jībana-maraṇa kari paṇa Śēṣa yud'dha śuru āja kamarēḍa, Ēsō mōrā mili ēkasātha, Inṭāran'yāśanāla, Milābē mānabajāta Śēṣa yud'dha śuru āja kamarēḍa, Ēsō mōrā mili ēkasātha, Inṭāran'yāśanāla, Milābē mānabajāta. | ІНТЭРНАЦЫЯНАЛ Эжэн Пацье (Пераклад з французскай Янка Купала) Грамадзяніну Густаву Лефрансэ, члену Камуны. Устаньце, парыі планеты, Ахвяры голаду і зла! Кіпіць, імкнучыся да мэты, Наш розум, прагны да святла! Свет гвалту, здзекаў мы разбурым, Ушчэнт разбурым, а на ім Свет шчасця і дабра збудуем: Хто быў нічым, той стане ўсім! Барацьбы з капіталам Бой апошні ідзе. Інтэрнацыяналам Яднайся, род людзей! Барацьбы з капіталам Бой апошні ідзе. Інтэрнацыяналам Яднайся, род людзей! Ніхто не вызваліць ніколі: Ні Бог, ні цар і ні герой — Сябе пазбавім мы няволі Мы самі, дружнай грамадой! Каб свой забраць кавалак хлеба, Рабаўнікоў за горла ўзяць — Надзьмем мяхі: жалеза трэба Пакуль гарачае каваць! Барацьбы з капіталам Бой апошні ідзе. Інтэрнацыяналам Яднайся, род людзей! Барацьбы з капіталам Бой апошні ідзе. Інтэрнацыяналам Яднайся, род людзей! Закон з нас робіць вінаватых, Падаткі смокчуць нашу кроў. Дзяржава дбае пра багатых, А праўда бедных — енк без слоў. Але даволі мы маўчалі, І час даўно наспеў сказаць: «Каб праўды болей не тапталі, З кален патрэбна праўду ўзняць!» Барацьбы з капіталам Бой апошні ідзе. Інтэрнацыяналам Яднайся, род людзей! Барацьбы з капіталам Бой апошні ідзе. Інтэрнацыяналам Яднайся, род людзей! Агідны вы, як крывасмокі, Чыгунак, шахтаў каралі! Бо вы, з людзей піючы сокі, Свае ўсе скарбы набылі. І колькі б іх вы ні хавалі, Ужо тых скарбаў лёс відаць: Усё, што вы нарабавалі, Павінны будзеце аддаць! Барацьбы з капіталам Бой апошні ідзе. Інтэрнацыяналам Яднайся, род людзей! Барацьбы з капіталам Бой апошні ідзе. Інтэрнацыяналам Яднайся, род людзей! Цары не зманяць нас дурманам: Народу — мір, царам — вайна! І забастоўкаю тыранам Адкажа армія сама! Няхай тыраны прымушаюць У бой смяротны крочыць нас, — Салдаты ў іх паразражаюць Свае гарматы у адказ! Барацьбы з капіталам Бой апошні ідзе. Інтэрнацыяналам Яднайся, род людзей! Барацьбы з капіталам Бой апошні ідзе. Інтэрнацыяналам Яднайся, род людзей! Рабочым толькі і сялянам Належаць гмахі і палі, А дармаедам і тыранам Не будзе месца на Зямлі! Няхай драпежнікаў бясконца Дзяўбуць драпежна груганы, А нам жа ранішняе сонца Заззяе промнямі вясны! Барацьбы з капіталам Бой апошні ідзе. Інтэрнацыяналам Яднайся, род людзей! Барацьбы з капіталам Бой апошні ідзе. Інтэрнацыяналам Яднайся, род людзей! |